Расказы дзяцей "Прафесіі маіх бацькоў"

У старэйшым дашкольным узросце асаблівае значэнне для паўнацэннага развіцця дзіцячай асобы набывае далейшае далучэнне да свету дарослых людзей і створаных іх працай прадметаў. Азнаямленне з прафесіямі бацькоў забяспечвае далейшае ўваходжанне дзіцяці ў сучасны свет, далучэнне да яго каштоўнасцей, забяспечвае задавальненне і развіццё пазнавальных інтарэсаў хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшага дашкольнага ўзросту. Паглыбленае вывучэнне прафесій праз прафесіі сваіх бацькоў спрыяе развіццю ўяўленняў аб іх значнасці, каштоўнасці кожнай працы, развіццю доказнай мовы. Правільны выбар прафесіі вызначае жыццёвы поспех.